Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гродне выйшаў пераклад на рускую мову кнігі пра сясцёр-мучаніц з Навагрудка
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
14.04.2015 07:47

Новая кніга «Адзінаццаць мучаніц», аўтарам якой з'яўляецца Марыя Стажынская, выйшла ў «Выдавецтве Гродзенскай дыяцэзіі». Выданне кнігі прымеркавана да 15-й гадавіны беатыфікацыі адзінаццаці сясцёр-мучаніц з Навагрудка.

Гэта кніга — пераклад з польскай мовы на рускую, які здзейсніла Ларыса Міхайлік.

Для тых, хто жадае мець кнігу ў асабістай бібліятэцы, просьба звяртацца да сясцёр назарэтанак, а таксама ў кіёск «Выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі» ў Гродне.

У кнізе распавядаецца гісторыя трагедыі, якая здарылася з сёстрамі назарэтанкамі ў Наваградку падчас Другой сусветнай вайны.


«Сёстры ішлі... Ішлі, склаўшы рукі, спакойныя, поўныя годнасці, лёгкія, быццам птушкі. Ішлі насустрач сонцу, якое аранжава-чырвоным святлом абвяшчала новы ўсход. Прасілі толькі, каб ім дазволілі застацца ў хабітах і ў поўным манаскім адзенні. Схіліўшы калені, развіталіся адна з адной. А с. Стэла, іх Настаяцельніца, узнесла руку, благаслаўляючы кожную з іх.

І тады разнесліся выстралы...

Ахвяра, прынесеная за братоў, была прынятая...»

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.