Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Лідзе дзеці выступілі з прадстаўленнем аб муцы, смерці і Уваскрасенні Хрыста
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
15.04.2015 16:23

12 красавіка, у свята Божай Міласэрнасці, дзеці з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе выступілі ў сваім касцёле з прадстаўленнем аб муцы, смерці і Уваскрасенні Езуза Хрыста.

Прадстаўленне рыхтавалі сёстры з Кангрэгацыі Дачок Беззаганнай Марыi, якія нясуць служэнне у гэтай парафіі. Узрост маленькіх акцёраў складаў ад 4 да 9 гадоў. Для многіх з іх гэта быў дэбют іх акцёрскіх здольнасцяў

Прадстаўленне засноўвалася на Евангеллі паводле Мацвея. Падчас прадстаўлення вернікі маглі духоўна яднацца з церпячым Езусам Хрыстом, які з вялікай любові да чалавека памёр на крыжы, гэтым паказаўшы, якой любоўю любіць кожнага чалавека.

Прадстаўленне паказвала таксама, што з момантам смерці жыццё чалавека не скончваецца, а набывае іншае вымярэнне; што пасля смерці чалавека чакае шчаслівая вечнасць, якую трэба заслужыць ужо жыццём на зямлі. 

Пробашч парафіі кс. Юзаф Ганьчыц ўзнагародзіў выступоўцаў салодкімі пачастункамі, а вернікі, прысутныя ў святыні, гучнымі апладысментамі.

С. Катажына Бучынская

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.