Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Тыдзень Божай Міласэрнасці ў парафіі Іўя: наведванні хворых і канцэрт класічнай музыкі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
14.04.2015 13:36

Падчас тыдня Божай Міласэрнасці вернікі ў парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія) наведалі чатыры бальніцы, дзе знаходзяцца састарэлыя.

Гэтыя бальніцы размешчаны ў розных населеных пунктах Іўеўскага раёна — Лазуны, Юрацішкі, Трабы і Некрашы. Падчас наведванняў парафіяне віншавалі хворых са святам Уваскрасення Хрыста, частавалі велікоднымі яйкамі, слодычамі, дарылі паштоўкі і іншыя падарункі, набытыя за грошы, што былі назбіраны напярэдадні. На працягу Вялікага посту вернікі рабілі вербы, пісанкі-крашанкі для велікодных кошыкаў, якія на святы былі прададзены, а атрыманыя грошы і знайшлі сваё прымяненне падчас Тыдня Міласэрнасці.


Таксама парафіяне наведалі інтэрнат для псіханеўралагічнахворых, які знаходзіцца ў в. Карнышы (Наваградскі раён).

Завяршыўся тыдзень Божай Міласэрнасці канцэртам, на якім творы Баха выканаў 13-гадовы Антон Шукаў. Таксама класічныя творы з розных эпох зайграў для прысутных інструментальны ансамбль «Рафіка».

(AYU)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.