Канцэрт, прысвечаны 10-гадоваму юбілею моладзевага касцёльнага хора, прайшоў у Шчучыне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
22.04.2015 10:15 |
Надвор’е нельга было назваць спрыяльным для добрага настрою, але спеў ад самага сэрца змог выратаваць сітуацыю. Усе госці адзначылі, што атмасфера склалася сапраўды сямейная і цёплая. Дзве гадзіны пранесліся імгненна.
Дзень нараджэння не мог прайсці без падарункаў, якія атрымалі не толькі цяперашнія ўдзельнікі хору, але і тыя, хто, пачынаючы з 2005 года, былі часткай гэтай сям’і. Акрамя гэтага, кожны глядач мог атрымаць памятныя сувеніры падчас латарэі, якая праводзілася паміж нумарамі. Фота Алёны Мыслівец і Веранікі Хацук
|