У гродзенскай парафіі прайшоў карнавал для дзяцей |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
27.04.2015 11:32 |
26 красавіка, у Нядзелю Добрага Пастыра, у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец) прайшло свята радасці і пазітыву – дзіцячы парафіяльны карнавал.
Усе маленькія парафіяне, якія прыйшлі на свята – іх было каля 50 – прынялі актыўны ўдзел у падрыхтаваных конкурсах і гульнях. Арганізатары падрыхтавалі вясёлыя танцы, песні, караоке-шоу, салодкі стол і іншыя сюрпрызы. У падрыхтоўку і правядзенне свята актыўна ўключыліся валанцёры
дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі.
Дзеці з вялікім задавальненнем вадзілі карагоды і адгадвалі загадкі. У вачах маленькіх парафіян можна было ўбачыць шмат радасці. Яны мелі магчымасць разам памаліцца, а таксама завязаць новыя знаёмствы.
Свята было падрыхтавана з думкай пра дзяцей – будучыню Касцёла і краіны, якім з гэтай прычыны трэба ўдзяляць шмат увагі, пра тое, што час, праведзены з Богам і ў такой добрай кампаніі, не можа быць страчаны дарэмна.
Дзеці глыбока ўдзячныя ўсім арганізатарам гэтага свята, а менавіта кс. Эдуарду Сінкевічу SCJ, с. Юліі АМРВ і валанцёрам “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Алег Гарбачоў
|
Фотарэпартаж |