Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
XXII Дыяцэзіяльныя дні моладзі: Смаргонь ужо чакае!
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.04.2015 14:03

У Смаргоні скончваюцца апошнія прыгатаванні да ХХІІ Дыяцэзіяльных дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якія адбудуцца 1-3 мая.

Плакаты на святыні, падрыхтоўка сцэны, нават размовы ў крамах і на вуліцах горада — усё сведчыць пра тое, што салезіянская супольнасць св. Яна Боско рыхтуецца прыняць моладзь Гродзенскай дыяцэзіі. На сённяшні дзень заяўлена больш за 1000 удзельнікаў.

Сёлетнія Дыяцэзіяльныя дні моладзі будуць прысвечаны словам благаслаўленняў Езуса «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мц 5,8). У трохдзённай насычанай праграме адным з пунктаў будзе пасвячэнне маладых людзей у «Рух чыстыя сэрцы».

«Давер Езусу сваю чысціню! Чысціня — гэты вялікі Божы дар, які дае здольнасць бачыць Бога, мець ў пашане сваё цела і цела іншага чалавека! Адносіцца з павагай да сваёй сексуальнасці! Дар чысціні прызначаны для ўсіх, хто імкнецца мець чыстае сэрца», — гэтымі словамі заклікае моладзь да ўдзелу галоўны арганізатар кс. Антоні Грэмза.

Дыяцэзіяльныя дні моладзі плануе ўжо традыцыйна наведаць Апостальскі Нунцый у нашай краіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Таксама на гэтыя дні ў беларускай чыгунцы заказаны асаблівы цягнік, які будзе весці моладзь з Гродна, спыняючыся і папаўняючы колькасць ахвотных удзельнічаць у Днях моладзі па дарозе.

Сустрэча моладзі будзе адбывацца пры парафіі Св. Міхала Арханёла, а дзверы сваіх дамоў і сэрцаў адчыняць вернікі горада Смаргонь.

На XXII Дыяцэзіяльныя дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі запрашаюцца ўсе жадаючыя маладыя людзі.

«Няхай гэта будзе для вас час сумеснай радасці ў Хрысце і адкрыцця ў сабе дару чыстага сэрца», — заклікае моладзь, якая збіраецца паўдзельнічаць, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Праграма сустрэчы, умовы ўдзелу і інфармацыя для тых, хто прыязджае цягніком


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.