Святары Іўеўскага дэканату маліліся ў Вострай Браме аб новых пакліканнях |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
30.04.2015 15:04 |
У Вострай Браме ў капліцы цудатворнага абраза Маці Божай Міласэрнай святары служылі святую Імшу, падчас якой асаблівым чынам маліліся аб новых, шматлікіх, святых пакліканнях да службы ў Касцёле, асабліва ў нашай краіне. Таксама ў Вільнюсе святары наведалі месцы, звязаныя з жыццём бл. кс. Міхала Сапоцькі і з культам Божай Міласэрнасці. За сімвалічны знак прынялі тое, што якраз у гэтыя дні адзначалася 80-я гадавіна першага публічнага ўшанавання абраза Езуса Міласэрнага, які быў намаляваны паводле візіі святой сястры Фаўстыны мастаком Яўгенам Казіміроўскім. Гэты абраз быў упершыню выстаўлены ў акне ўнутранай галерэі ў Вострай Браме ў час трыдуума перад урачыстасцю заканчэння Юбілею Адкуплення свету 26-28 красавіка 1935 года. Падчас сваёй пілігрымкі па Літве святары таксама наведалі Коўна і Марыямпль, дзе маліліся каля магілы благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча. Пасля адбылася сустрэча з мясцовымі біскупамі. JM |
Фотарэпартаж |