| Пасвячэнне ў «Рух чыстых сэрцаў» адбылося падчас Дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 02.05.2015 21:51 |
|
2 мая ў межах ХХІІ Дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі адбылася
эўхарыстычная адарацыя, падчас якой вельмі шмат людзей прыступіла да
сакрамэнту пакаяння. Адарацыя і сакрамэнт пакаяння падрыхтавалі маладых
людзей да пасвячэння ў “Рух чыстых сэрцаў”. Маладыя вернікі, якія прыступілі да сакрамэнту пакаяння, добра зразумелі дэвіз сёлетніх Дзён моладзі, бо сапраўды чалавек, які паяднаны з Богам, можа Яго ўбачыць.
Падчас пасвячэння ў рух моладзь абяцала штодзённа маліцца, чытаць кожны дзень хаця б невялікі фрагмент са Святога Пісання, рэгулярна спавядацца і як мага часцей прымаць святую Камунію. Абяцалі таксама вучыцца кантраляваць сваю сексуальную цягу, а з гэтай мэтай устрымлівацца ад палавых зносінаў да сакрамэнту сужэнства, не купляць і не чытаць амаральных кніг і часопісаў, не глядзець парнаграфічных фільмаў. |
| Фотарэпартаж |


для друку