| На пачатку мая ў Іўі традыцыйна моляцца за дзяцей і пажарнікаў |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 05.05.2015 15:50 |
|
У гэтым годзе святая Імша за дзяцей адбылася 2 мая. А ў наступны дзень, 3 мая, прасілі аб заступніцтве свайго апекуна св. Фларыяна прадстаўнікі раённай службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. На Імшы ў суботу прысутнічала каля 70 мамаў з маленькімі парафіянамі, якім было ўдзелена спецыяльнае благаслаўленне. Прысутным таксама былі падораны медальёны з выяваю Маці Божай, а таксама дзіцячае адзенне і салодкія пачастункі. Такая Імша праводзіцца ў парафіі ўжо шосты год запар. На Імшы ж у нядзелю прысутнічала 25 асобаў, якія адказныя за пажарную бяспеку ў раёне. Традыцыя маліцца да св. Фларыяна існуе ў парафіі ўжо 18 год, і вяснова-летні сезон, які, магчыма, найбольш небяспечны ў плане пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, супрацоўнікі распачынаюць у малітве і даверы Богу.
(AYU) |
| Фотарэпартаж |


У каталіцкіх вернікаў з Іўя склаліся дзве прыгожыя традыцыі на пачатку мая. У парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла моляцца за маленькіх парафіянаў з іх мамамі і пажарнікаў.
для друку