Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Як захаваць веру і хрысціянскія каштоўнасці ў сужэнстве, разважалі на сімпозіуме ў Гродне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
11.05.2015 16:06

10 мая ў Гродне прайшоў сімпозіум «Любоў – наша пакліканне. Сям’я, якая жыве ў паўнаце», арганізаваны Радай па справах сям’і пры ККББ. Сімпозіум адбыўся ў межах падрыхтоўкі да Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі, якая пройдзе 22-27 верасня.

Сімпозіум пачаўся прэзентацыяй катэхез да Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі, падрыхтаваных Папскай радай па справах сям’і і архідыяцэзіяй Філадэльфіі. Кніга змяшчае 10 катэхез і служыць падрыхтоўкай да Сусветнай сустрэчы сем’яў.

Затым кс. д-р Веслаў Блашчак прадставіў даклад на тэму «Любоў – гэта скарб, схаваны ў гліняным посудзе». Карысным для ўдзельнікаў было сведчанне сужэнцаў Роберта і Марыі, якія на прыкладзе свайго жыцця паказалі, як захаваць веру і хрысціянскія каштоўнасці ў сужэнстве.

Сімпозіум наведаў таксама дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Іерарх звярнуўся са словам да ўдзельнікаў, падкрэсліўшы важнасць сям’і ў сучасным грамадстве.

На заканчэнне прысутныя мелі магчымасць прыняць удзел у майстэрнях, мэтай якіх было навучанне дыялогу ў сужэнстве.

Сімпозіум завяршыўся святой Імшой.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.