| Біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў Першую Камунію ў гродзенскай парафіі |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 11.05.2015 16:33 |
|
Святую Камунію ўпершыню прынялі ў гэты дзень каля 200 дзяцей. Звяртаючыся да дзяцей і іх бацькоў, іерарх адзначыў, што дзеці – гэта «вясна Касцёла». Па словах біскупа, вясна заўсёды нясе надзею і радасць; і такая радасць у гэты дзень заўважалася на тварах дзяцей і бацькоў. Іерарх звярнуў увагу, што гэтая радасць «павінна ператварыцца ў евангельскі чын», а «прыклад добрага евангельскага чыну павінны даць сваім дзецям бацькі, бо гэта абавязак кожнага бацькі і маці». Дзецям іерарх пажадаў, каб Хрыстус быў Госцем іх душы не толькі ў гэты памятны дзень прыняцця Яго першы раз, але і каб заўсёды ў іх сэрцах было належнае месца для Езуса Хрыста, які захацеў застацца ў Касцёле ў Эўхарыстыі.
Кс. Юрый Марціновіч, Фота Галіны Валюшка |
| Фотарэпартаж |


10 мая дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі цэлебраваў святыя Імшы ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка). Падчас Імшаў, адна з якіх была на польскай, а другая на беларускай мове, іерарх удзяліў Першую святую Камунію дзецям парафіі.
для друку