| Біскуп Юрый Касабуцкі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Шчучыне |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 15.05.2015 16:10 |
|
Падчас святой Імшы біскуп прыгадаў пра абавязкі «дарослых хрысціянаў» — каб ганарыліся сваёй верай, каб мелі адвагу жыць паводле Хрыстовай навукі, хоць свет будзе спакушаць да больш зручных рэчаў, не маючых нічога агульнага з верай, якую вызнаюць. Пасля Эўхарыстыі адбылося набажэнства да Маці Божай з Фацімы з нагоды чарговай гадавіны аб’яўленняў. На заканчэнне моладзь падзякавала біскупу за атрыманы дар канфірмацыі, святарам — за тое, што дапамагалі як у духоўнай, так і фізічнай падрыхтоўцы да ўрачыстасці. Біскуп Юрый Касабуцкі ў адказ пажадаў усім адвагі да мужнага вызнавання сваёй веры.
|
| Фотарэпартаж |


13 мая ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шчучыне дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 45 кандыдытам. Да прыняцця сакрамэнту кандыдаты рыхтаваліся на працягу двух гадоў, удзельнічаючы ў катэхезах, спецыяльных набажэнствах і рэкалекцыях напярэдадні прыняцця сакрамэнту.
для друку