Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
100 дзяцей у шчучынскай парафіі прынялі Першую Камунію
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
18.05.2015 11:45

17 мая ў парафіі ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) 100 дзяцей падчас святой Імшы прыступілі да Першай Камуніі. Урачыстасць узначаліў пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP, за яе ходам сачыў адказны за падрыхтоўку дзяцей да Першай Камуніі а. Аляксандр Махнач SP.

Да прыняцця Першай Камуніі дзеці ў шчучынскай парафіі рыхтаваліся два гады. Падрыхтоўка адбываецца не толькі праз штотыднёвую катэхезу, але і дзякуючы разнайстайным набажэнствам і рэкалекцыям на працягу навучальнага года. Пасля заканчэння катэхетычных заняткаў кандыдаты да Першай Камуніі здаюць невялікі экзамен па катэхізісе.

Падчас першакамунійнай урачыстасці пробашч парафіі таксама нагадаў дзецям аб вялікім дары, які Хрыстус удзяліў ім у гэты дзень, і заахвоціў да частага прыняцця святой Камуніі.


А. Віталій Слука SP, (AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.