| Сакрамэнт канфірмацыі ў гродзенскай парафіі: “Стаць для іншых святлом, якое ўмацуе іх у веры” | 
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія | 
| 18.05.2015 14:59 | 
| 
 Сакрамэнт канфірмацыі такі ж важны, як і іншыя. Яго прымаюць у дарослым узросце, для таго, каб чалавек станавіўся сапраўдным вызнаўцам Езуса Хрыста і мог заўсёды станавіцца ў абароне веры. Пра абавязак абвяшчэння Евангелля Хрыста прыгадаў біскуп Аляксандр Кашкевіч у гаміліі. “Калі мы самі будзем людзьмі жывой веры, калі навучымся жыць верай кожны дзень, то будзем у стане дзяліцца ёй з самымі блізкімі: з членамі нашай сям’і, сябрамі, калегамі, з тымі, каго Бог паставіў на шляху нашага жыцця, – сказаў біскуп. – Калі мы будзем старацца жыць Евангеллем, захоўваць Божыя запаведзі, то станем для іншых святлом, якое ўмацуе іх у веры”. 
 У гэты радасны дзень прыняцця групай вернікаў сакрамэнту канфірмацыі біскуп пажадаў кандыдатам, каб яны ўсім сэрцам давяралі Езусу і “імкнуліся за Ім да таго, што добрае, прыгожае і ўзнёслае”. | 
| Фотарэпартаж | 












 17 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 40 вернікам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Гродне. Сакрамэнт вернікі прынялі ў асаблівы час – чакання ўрачыстасці Спаслання Духа Святога.
17 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 40 вернікам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Гродне. Сакрамэнт вернікі прынялі ў асаблівы час – чакання ўрачыстасці Спаслання Духа Святога. 
  для друку
 для друку
