Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святары, якія атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне 15 гадоў таму, наведалі семінарыю ў Гродне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
20.05.2015 12:33

18 мая Вышэйшую духоўную семінарю ў Гродне наведалі святары, якія 15 гадоў таму атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне. Сёння яны служаць у Беларусі і далёка за яе межамі.

Сярод гэтых святароў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Казахстане ксёндз прэлат Аляксандр Рагіня, кіраўнік беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё кс. Аляксандр Амяльчэня. Некаторыя з гэтых святароў служаць у біскупскіх курях, выкладаюць у семінарыях.

Ідэяй сустрэчы было вяртанне да пачаткаў іх святарства. Удзельнікі жадалі вярнуцца ў думках туды, дзе ўсё пачалося 15 гадоў таму, і разам перажыць гэты дзень. У межах сустрэчы яны ўдзельнічалі ў святой Імшы ў семінарыйнай капліцы, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Капліца – асаблівае месца для кожнага семінарыста, будучага святара, бо менавіта там ён праводзіць шмат часу, прымае важныя жыццёвыя рашэнні, размаўляе з Богам.

У гаміліі біскуп, звяртаючыся да семінарыстаў, адзначыў, што трэба цаніць кожную хвіліну, якую дае Бог, цаніць і добра выкарыстоўваць час семінарыйнай фармацыі, каб здабыць як найбольш жыццёвай мудрасці і ўсталяваць глыбокія адносіны з Богам. Святары, якія адзначаюць 15-гадовы юбілей пасвячэння, выказалі ўдзячнасць і пашану ўсім выкладчыкам семінарыі, якія ў свой час перадалі ім веды, і падзяліліся сваім вопытам.

Таксама ў гэты дзень святары, якія атрымалі пасвячэнне 15 гадоў таму, сустрэліся ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Баля Касцёльная), дзе служыць іх аднакурснік кс. Віктар Мыслюк, каб разам святкаваць юбілей пасвячэння і дзякаваць Богу за дар паклікання да служэння ў Хрыстовым Касцёле.

Кс. Юрый Марціновіч

 

 

Фота wsd.grodnensis.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.