Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Смаргоні адбылося «Свята сям’і»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
01.06.2015 15:58

31 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у Смаргоні (парафія Св. Міхала Арханёла) з нагоды надыходзячага Дня дзіцяці адбылося «Свята сям’і», падрыхтаванае  Салезіянскай сям’ёй, аніматарамі, моладдзю, бацькамі.

Распачалося свята Імшой з удзелам дзяцей, падчас якой кс. Станіслаў Краўчанка SDB патлумачыў дзецям сутнасць урачыстасці Найсвяцейшай Тройцы.

Напрыканцы Імшы і дзеці, і бацькі былі запрошаны на пляцоўку каля касцёла і ў гарадскі парк. Спачатку клоўны запрасілі ўсіх на агульны танец, а затым дзеці атрымалі заданні – прайсці 17 этапаў гульні. Ім было прапанавана паспрабаваць сябе ў розных відах гульняў: яны гулялі ў гольф, паляванне, разгадвалі загадкі, паказвалі сваю спрытнасці і хуткасць. Падчас выканання заданняў на кожным этапе ўдзельнікі атрымлівалі балы. Заробленыя балы, пасля праходжання ўсіх 17 этапаў, можна было абмяняць у «касцёльнай краме» на салодкія падарункі (вафельныя трубачкі, булачкі, пячэнне і цукеркі), падрыхтаваныя салезіянамі супрацоўнікамі.

Удзельнікаў было больш за 200 чалавек. Да гульні далучаліся не толькі тыя, хто спецыяльна прыйшоў на свята, але і тыя дзеці і бацькі, якія знаходзіліся ў гэты час у гарадскім парку, асабліва праваслаўныя вернікі, якія вярталіся з царквы. Бацькі дзякавалі за радасны настрой і цікавыя гульні.

Свята прайшло як адно імгненне, у духу салезіянскай радасці. Напрыканцы ўсе разам падзякавалі Богу за добрае надвор’е, вясёлы настрой і еднасць душаў.

Ларыса Валынец ASC

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.