Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навучэнцы семінарыі ў Гродне здзейснілі падарожжа па вядомых гістарычных мясцінах Беларусі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.06.2015 10:09

30 мая навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне здзейснілі падарожжа па вядомых гістарычных мясцінах Беларусі. Сярод наведаных месцаў былі санктуарый Маці Божай Барунскай, Крэўскі замак, касцёл св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, сядзіба М.К. Агінскага ў Залессі, касцёл св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, Лідскі замак і іншыя.

Семінарысты пазнаёміліся з сапраўды ўнікальнай культурай роднага краю, з тымі помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны, якія выклікаюць захапленне і гонар і з’яўляюцца сапраўднымі шэдэўрамі сусветнага мастацтва.

Насычаны падзеямі і цікавай інфармацыяй дзень завяршыўся адпачынкам каля касцёла Святой Сям’і ў Лідзе, дзе быў арганізаваны вечар з мясцовай моладдзю.

Семінарысты выражаюць падзяку рэктару кс. Раману Рачко, кс. Яну Пузыну, кс. Юзафу Ханьчыцу і ўсім, хто дапамог арганізаваць гэтае цікавае, пазнавальнае і карыснае падарожжа.

Паводле www.wsd.grodnensis.by

(AG)

 

 

Фота www.wsd.grodnensis.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.