Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзень дзіцяці прайшоў у шчучынскай парафіі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.06.2015 11:49

З нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня, у парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбыўся Дзень дзіцяці.

Падобнае свята ўжо трэці раз праходзіць у гэтай парафіі, дзе служаць айцы піяры.

Свята па традыцыі пачалося малітвай перад фігурай Найсвяцейшай Панны Марыі. Потым дзяцей чакалі разнастайныя забавы, конкурсы і гульні, падрыхтаваныя старэйшай моладдзю. Былі ў праграме і інтэграцыйныя танцы, якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў парафіі.

Сёлетняе святкаванне Дня дзіцяці сабрала каля 80 чалавек. За ходам урачыстасцяў сачыў адказны за душпастырства дзяцей у парафіі а. Аляксандр Махнач SP.

Не абышлося і без падарункаў: кожны ўдзельнік свята атрымаў салодкія пачастункі.

А. Віталій Слука SP

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.