Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Салезіянская аніматарка напісала верш-падзяку для арганізатараў V Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.06.2015 14:28

Для арганізатараў і ўсіх, хто прыняў удзел у правядзенні V Дня дзіцяці «Хачу быць місіянерам радасці!» у Гродзенскай дыяцэзіі, быў напісаны верш-падзяка.

Аўтарам вершу з’яўляецца салезіянская аніматарка Эліна Урбанайць са Смаргоні.

Адным з арганізатараў і дапаможнікаў падчас дзіцячага свята ў Гродне была група аніматараў пад назваю «Смурфы»: Смурфэтка – аніматар Ганна, Смурф Расцяпа – аніматар Вольга, Гаргамель — аніматар Дзяніс, якія і ўзгадваюцца ў вершы.

Верш-падзяка

Гродна ўсіх сяброў сабрала
У 5-ы  Дзень дзіцяці:
Гульні, усмешкі і забавы
І любоў да Бога Маці.

Дзеці з рознае мясцінаў:
Шчучын, Маладзечна, Ліда,
Радунь, Несвіж хтось пакінуў
Ды і з іншых далявідаў!

Свята разам адзначалі,
Біскуп Юзаф благаславіў,
У радасці ўсе чувалі:
Кожны час з малітвай бавіў.

З канферэнцыі ўсе словы
У сэрцы нашым застануцца:
«Місіянерам — быць гатовы»,
«Як да шчасця ўсім імкнуцца,
Да Хрыста заўжды хінуцца,
Ласку мудрасці прасіць,
Каб сябрамі стаць і жыць.

Тут смаргонская Смурфэта
Прывітала з намі лета,
А страшны, злы Гаргамель
Добрым стаў у гэты дзень.

«Савіо-клуб»: хлапцы і дзеўкі
Праспявалі ўсім прыпеўкі,
Бансы «Смурфы», «Шакалад»
Падхапіў усіх «рабят»!

Тут майстэрні, там батуты,
Снеданне, смачны абед.
Зноў склікаюць дзетак смурфы,
«Крыо-шоў!» — яшчэ сакрэт!

—Чарадзей! Чарадзей!
Зачараваў усіх дзяцей.

Колькі радасці, усмешак,
І ксёндз Юрый усіх пацешыў,
Да «каронкі» ўсіх паклікаў
Богу дзякаваць за ўсё:
За цудоўнае надвор’е,
За шчаслівае жыццё.

Кожны меў шмат падарункаў,
Было шмат і  тат, і мам.
Словы шчырыя падзякі
Мы гаворым сёння вам!

Вельмі дзякуем за свята!
Езус благаславіць вас!
Быць шчаслівым місіянерам
Пажаданне ў кожны час.

Кожны час з Табой,  Марыя,
Крочыць з верай я хачу,
Як быць радасці місіянерам
Усіх дзяцей, як Ты, вучу.

Мы з парафіі Смаргоні —
Араторый, «Савіо-клуб»
Вам з любоўю: «Шчыра дзякуй!»
Дасылаем усе мы тут!...

1 чэрвеня 2015 года

С. Ірына Барцэвіч FMA, AYU
Фота Эліны і Валянціны Урбанайць

 

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.