Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адышоў у вечнасць кс. Ян Занеўскi
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
08.06.2015 20:12

6 чэрвеня на 50-м годзе жыцця i 25-м годзе святарства адышоў у вечнасць пасля цяжкай хваробы кс. Ян Занеўскi, пробашч парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы (Гродзенская дыяцэзiя). Святар быў пробашчам гэтай парафіі з 3 верасня 2000 г.

8 чэрвеня цела спачылага святара будзе выстаўлена ў парафіяльным касцёле ў Квасоўцы. Святая Імша і пахаванне адбудзецца 10 чэрвеня ў 11.00. 

Даручаем спачылага Божай міласэрнасці і просім, каб міласэрны Хрыстус адарыў яго вечным жыццём.

Праграма пахавальных урачыстасцяў

8 чэрвеня

18.00 – прыбыццё цела кс. Яна Занеўскага ў парафіяльны касцёл у Квасоўцы     
19.00 – святая Імша з нешпарамі

9 чэрвеня

9.00 – малітва Ружанца (Радасныя таямніцы) у інтэнцыі спачылага (праводзіць ружанцовае кола Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі)
12.00 – малітва “Анёл Панскі”, малітва Ружанца (Таямніцы святла) (праводзіць ружанцовае кола св. Антонія)
15.00 – гадзіна Божай Міласэрнасці   
Вяночак да Божай Міласэрнасці   
святая Імша ў інтэнцыі спачылага
18.00 – малітва Ружанца (Балесныя таямніцы) (праводзіць ружанцовае кола св. Юзафа)
19.00 – святая Імша з нешпарамі (музычнае аздабленне – гурт “Maj”)

10 чэрвеня

9.00 – малітва Ружанца (Хвалебныя таямніцы) (праводзіць ружанцовае кола св. Тэрэзы)
11.00 – пахавальная святая Імша
 


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.