Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
20-годдзе святарства кс. Юзафа Ганьчыца адзначылі ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
19.06.2015 16:00

17 чэрвеня ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе прайшлі святкаванні 20-годдзя святарства пробашча парафіі кс. Юзафа Ганьчыца.

На ўрачыстай Імшы сабраліся святары, сёстры назарэтанкі, сёстры школьныя Нотр-Дам, сёстры Беззаганнага Зачацця са Свіры.

Гамілію прамовіў блізкі сябра юбіляра кс. Аляксандр Севасцяновіч.

Пасля Эўхарыстыі святары, прадстаўнікі розных парафіяльных груп і асобныя сем’і павіншавалі пробашча.

На заканчэнне дзеці, прадстаўнікі моладзі, міністрантаў і руху “Gloriosa Trinita” пад кіраўніцтвам сясцёр Беззаганнага Зачацця прадставілі песню, якая апавядае аб пакліканні і святарскім жыцці кс. Юзафа Ганьчыца, аб 20 гадах яго служэння Богу і людзям.

Пара дзяцей станцавала вальс – любімы танец юбіляра. Таксама са святаром быў зроблены супольны здымак.


С. Кацярына Бучынская, (AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.