Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафіяльную ўрачыстасць у Вішневе
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.06.2015 12:29

21 чэрвеня ў парафіі Святога Юды Тадэвуша ў Вішневе (Гродзенская дыяцэзія, Смаргонскі дэканат) адбылася парафіяльная ўрачыстасць Нараджэння Яна Хрысціцеля. Гэты парафіяльны адпуст заўсёды пераносіцца на нядзелю, каб як мага больш людзей (у тым ліку з-за мяжы, пераважна з Літвы) маглі прыняць у ім удзел.

Вернікі радаваліся з прыбыцця на ўрачыстасць дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага, які цэлебраваў адпустовую Імшу і прамовіў гамілію.

У гаміліі біскуп на прыкладзе святога Яна Хрысціцеля паказаў любоў і міласэрнасць Бога да чалавека. Іерарх заклікаў таксама да любові да Айчыны і тых мясцін, дзе нарадзіліся і жывём.

Біскуп Юзаф Станеўскі памаліўся перад самым вялікім у Беларусі (2 на 3 метры) абразом свайго святога апекуна, які знаходзіцца ў галоўным алтары святыні. 200-гадовы абраз аўтарства вядомага мастака Яна Кшыштафа Дамеля дзякуючы ахвярнасці парафіян нядаўна быў адрэстаўраваны.

На развітанне біскуп Юзаф Станеўскі атрымаў у падарунак ад парафіі значна паменшаную копію гэтага абраза «in quartum» (у чвэрць) з пажаданнямі размясціць яго ў будучыні на галоўным месцы ў сваёй біскупскай капліцы.


Кс. Антон Казлоўскі, (AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.