Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У другі дзень VII Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі прайшлі спартыўныя спаборніцтвы
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
24.06.2015 15:32

23 чэрвеня, чарговы дзень VII Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, удзельнікі распачалі святой Імшой у гродзенскім парафіяльным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Парафіяда складаецца са своеасаблівай трыяды: “святыня – тэатр – спорт”. Падчас яе маладыя вернікі імкнуцца спалучыць спорт і культуру з верай, таму гэты дзень парафіяды яны правялі на галоўным стадыёне Гродна «Нёман», дзе біскуп Юрый Касабуцкі скіраваў прывітальныя словы да ўсіх удзельнікаў.

Пазней адбыліся спаборніцтвы па футболе, валейболе, настольным тэнісе, бадмінтоне, кіданні мяча, бегу, скачках у даўжыню з разбегу і шашках у трох узроставых катэгорыях: А, В, С (удзельнікі 2002-2004 года нараджэння; 1999-2001 года нараджэння: 1996-1998 года нараджэння).

Вечарам адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў спартыўных спаборніцтваў, а таксама пераможцаў конкурсу малюнкаў.

Дзень завяршыўся супольнай малітвай.


Яраслаў Занеўскі

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.