| Тракелі: за дар святарства падзякавалі новапасвячаныя святары |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 11.07.2015 18:37 |
|
Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Іерарх заахвоціў вернікаў узнесці Богу падзяку за дар святарства, якое ўстанавіў Езус Хрыстус падчас Апошняй Вячэры.
У гаміліі біскуп Юзаф Станеўскі адзначыў, што сёння маладому чалавеку вельмі цяжка адказаць на заклік Бога, які кліча да штодзённага служэння ў Касцёле.
Па словах іерарха, “важна распазнаць, прыняць і паверыць, што задача кожнага з нас – ісці і абвяшчаць”, і “гэта аснова кожнага святарскага паклікання”.
На заканчэнне Імшы новапасвячаныя святары ўдзялілі вернікам прыміцыйнае благаслаўленне і ўручылі памятныя абразікі. Таксама яны папрасілі аб няспыннай малітве ў іх інтэнцыі і ў інтэнцыі новых пакліканняў у Касцёле. |
| Фотарэпартаж |


У межах адпустовых урачыстасцяў у санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях падчас ранішняй Імшы 11 ліпеня неапрэзбітэры, якія ў апошнім годзе прынялі сакрамэнт святарства, дзякавалі Богу за дар паклікання. Таксама за 25 гадоў святарскага служэння дзякаваў кс. Ян Гавецкі, пробашч парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.


для друку