| У Слоніме прайшлі канікулы з Богам для моладзі, якая займаецца спортам |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 13.07.2015 12:19 |
|
Моладзь з Гродна, Ліды, Слоніма пачынала кожны дзень святой Імшой. Пасля праходзілі прафесійныя трэніроўкі на штучным футбольным полі «Белтрансгаз». Адным з пунктаў праграмы для спартсменаў была экскурсія ў Жыровічы.
8 ліпеня адбыўся таварыскі матч паміж камандай моладзі «Душпастырства спартсменаў» і зборнай з Гродна, якая спецыяльна прыехала ў Слонім і якую прадстаўлялі кс. Антоні Абухоўскі і трэнер Марэк Занавескі. Выніковым лікам гульні «Душпастырства спартсменаў» і зборнай з Гродна было 6:2.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства выказваюць асаблівую ўдзячнасць пробашчу парафіі ў Слоніме кс. Ігару Анісімаву, а таксама дырэктару «Белтрансгаз» Юрыю Бяссонаву. (AG) |
| Фотарэпартаж |


З 5 па 9 ліпеня ў Слоніме пры парафіі Безаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі канікулы з Богам для моладзі, якая займаецца спортам. Арганізатарам мерапрыемства сталі душпастыр спартсменаў кс. Артур Малафей, а таксама ўвесь трэнерскі штаб футбольнага клуба «Слонім». Сярод удзельнікаў былі футбалісты, плаўцы, лёгкаатлеты, гандбалісты.
для друку