Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларуская моладзь адкрыла Міжнародную парафіяду ў Варшаве перамогай у эстафеце
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
13.07.2015 12:29

12 ліпеня ў Варшаве ў санктуарыі Маці Божай Настаўніцы моладзі адбылося адкрыццё 27-й Міжнароднай парафіяды дзяцей і моладзі. Імшу для спартоўцаў і гледачоў узначаліў біскуп Марыян Флорчык, адказны па справах душпастырства спартоўцаў у Польшчы.

У гэтым годзе спартова-рэлігійнае мерапрыемства сабрала 1 500 удзельнікаў з усёй Еўропы (Польшча, Беларусь, Расія, Германія, Іспанія, Літва, Латвія). З Беларусі прыехалі прадстаўнікі 20 парафій, найбольш шматлікімі з якіх былі вернікі з Гродзеншчыны.

У першы дзень парафіяды адбылася эстафета бегуноў (5х31 метр), якая была прысвечана памяці святога Яна Паўла ІІ. Пераможцам эстафеты стала гродзенская парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак).

Парафіяда скончыцца 18 ліпеня.

Кс. Артур Малафей (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.