Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Дэкрэты атрымалі 15 новых дэканаў Гродзенскай дыяцэзіі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
13.07.2015 12:38 |
1 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч уручыў дэкрэты 15 новым дэканам Гродзенскай дыяцэзіі. Дэканы склалі перад біскупам вызнанне веры і прысягу на вернае служэнне на сваёй пасадзе.
Новых дэканаў выбіралі святары трох душпастырскіх рэгіёнаў дыяцэзіі: 8 чэрвеня - Гудагай; 15 чэрвеня - Ліда; 30 чэрвеня - Гродна.
Намінацыі новых дэканаў былі зацверджаны біскупам Гродзенскім і абвешчаны святарам у дэканатах дыяцэзіі:
- Гродна-Усход – кс. Павел Шанчук (парафія ў Гожы)
- Гродна –Захад – кс. Ян Рушніцкі (парафія ў Каробчыцах)
- Сапоцкін – кс. Антоні Абухоўскі (парафія ў Сапоцкіне)
- Ваўкавыск – кс. Алег Дуль (парафія Св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску)
- Вялікая Бераставіца – а. Вальдэмар Слота CSsR (парафія ў Вялікай Бераставіцы)
- Шчучын – кс. Юрый Кузьміч (парафія ў Новым Двары)
- Ліда – кс. Андрэй Роўба CRL (парафія ў Вавёрцы)
- Іўе – кс. Віктар Субель (парафія ў Трабах)
- Навагрудак і Дзятлава – кс. Ян Балтрукевіч (парафія ў Навагрудку)
- Радунь – кс. Генрых Яблонскі (парафія ў Забалаці)
- Смаргонь – кс. Леанард Станкоўскі (парафія ў Солах)
- Ашмяны – кс. Ян Пузына (парафія ў Ашмянах)
- Астравец – кс. Юзаф Багдзевіч (парафія ў Астраўцы)
- Слонім – кс. Ігар Анісімаў
- Масты – кс. Віктар Ханько (парафія ў Мастах)
![](/2/images/stories/news/2015/07/2015-07-14-dek1.jpg)
Новыя дэканы ў выкананні сваіх абавязкаў будуць кіравацца нормамі Кодэксу Кананічнага Права і Статутам ксяндзоў дэканаў Гродзенскай дыяцэзіі, які быў зацверджаны падчас пасяджэння 1 ліпеня біскупам Аляксандрам Кашкевічам. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.