Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі для сем’яў зладзілі сёстры назарэтанкі ў Навагрудку
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
13.07.2015 15:23

У Навагрудку ў кляштары сясцёр назарэтанак 6-13 ліпеня прайшлі рэкалекцыі для сем’яў на тэму «Божае Слова ў жыцці сям’і».

Рэкалекцыі праводзіў кс. Мікалай Ціхановіч. Канферэнцыі, святая Імша, малітва праслаўлення, размовы са святаром і сёстрамі спрыялі духоўнаму ўзрастанню ўдзельнікаў.

Дарослыя мелі магчымасць асабістай сустрэчы з Божым Словам праз медытацыю. Дзеці таксама ўдзельнічалі ў тэматычных занятках у розных узроставых групах.

На рэкалекцыі прыбылі сем'і са Смаргоні, Масквы, Гродна, Навагрудка, Ліды і Мінска. Напрыканцы іх да Таварыства Св. Сям’і з Назарэта былі далучаны тры новыя члены.

Для сясцёр назарэтанак гэта вялікая радасць і ўдзячнасць Богу — пакліканне свецкіх людзей да жыцця харызматам Назарэта, які заключаецца ў пашырэнні Божай Любові ў сваім жыцці, у сваёй сям’і, а таксама сярод іншых сем’яў.

Таццяна Вашкевіч

Фота Андрэя Ліхачова

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.