| У Гродне прайшлі рэкалекцыі для маці семінарыстаў |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 21.07.2015 10:33 |
|
У духоўных практыкаваннях прынялі ўдзел 13 маці, якія прыехалі, каб лепш пазнаёміцца з жыццём семінарыйнай супольнасці і паспрабаваць глыбей зразумець той шлях да святасці, па якім крочаць іх сыны. Рэкалекцыі для маці семінарыстаў маюць сталую традыцыю і ўключаюць ранішнюю малітву, разважанне над Божым Словам, адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, наведванне санктуарыя Найсвяцейшай Панны Марыі на Узгорку надзеі.
У гэтым годзе, акрамя традыцыйных мерапрыемстваў, у межах рэкалекцый адбылася святая Імша на месцы расстрэлу жыхароў Гродна і Ліпска каля Навумавіч, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Усё гэта стварыла вельмі спрыяльныя ўмовы, каб спыніцца ў роздуме, паразважаць аб сваім жыцці і адчуць Божую прысутнасць у кожнай хвіліне зямнога быцця людзей.
"Хай гэтыя гадзіны, праведзеныя ў асаблівым месцы – семінарыі, дзе кожны семінарыст прымае вельмі важныя жыццёвыя рашэнні, стануць духоўнай падтрымкай для маці і той крыніцай, адкуль выцякае поўны давер да Божага Провіду адносна іх сыноў", – адзначаецца на сайце семінарыі. |


Кожны год падчас летніх канікул у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбываюцца рэкалекцыі з удзелам маці семінарыстаў. Сёлета рэкалекцыі прайшлі з 17 па 19 ліпеня. 

для друку