Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| Новыя прызначэнні ў Гродзенскай дыяцэзіі | 
	| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія | 
	| 22.07.2015 14:08 | 
|  Апошнім часам біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў некалькі новых прызначэнняў у Гродзенскай дыяцэзіі.
 k Ксёндз Мікалай Ціхановіч звольнены з пасады пробашча парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах і парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Язафата ў Заневічах Бераставіцкага дэканата і накіраваны на служэнне ў Віцебскую дыяцэзію.
 Ксёндз Валерый Быкоўскі звольнены з пасады духоўнага айца Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і прызначаны пробашчам парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах і парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Язафата ў Заневічах Бераставіцкага дэканата. Ксёндз Тадэвуш Крыштопік звольнены з пасады духоўнага айца Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і прызначаны пробашчам парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы, а таксама будзе абслугоўваць капліцу Божай Міласэрнасці ў Свіслачы (дэканат Гродна-захад).Ксёндз Павел Барысевіч звольнены з пасады вікарыя парафіі Св. Міхала Арханёла ў Ашмянах і прызначаны адміністратарам парафіі Сэрца Пана Езуса ў Наваельні і парафіі Божага Цела ў Дварцы (Дзятлаўскі дэканат).
 Біскуп Гродзенскі жадае святарам плённага служэння ў новых парафіях і дзякуе за адданую і ахвярную святарскую паслугу ў Касцёле.
 
 (JM)
 
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.