Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбылася пілігрымка з Ліды “шляхам святога Яна Паўла ІІ”
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
24.07.2015 14:16

19-24 ліпеня адбылася пілігрымка з Ліды “шляхам святога Яна Паўла ІІ” у Польшчу. У ёй прынялі ўдзел урачы, прадстаўнікі службы аховы здароўя і іншыя жыхары горада – у цэлым 53 чалавекі.

Удзельнікі пілігрымкі наведалі Кракаў (між іншым Стары горад з вуліцай Кананічнай, дзе знаходзяцца “папскія вокны”, Вавель, Казімеж, санктуарый у Лагеўніках) і Кальварыю Зэбжыдоўскую, дзе цэлебравалася Імша за пілігрымаў.

Наступны дзень пілігрымкі пачаўся з наведвання Закапанэ, санктуарыя Маці Божай Фацімскай. Потым адбыўся шпацыр па Закапанэ і ваколіцах, наведванне Губалоўкі, праход турыстычным шляхам на Баторавы Верх і з’езд адтуль крэсельнай канатнай дарогай.

Яшчэ адзін дзень пілігрымы пачалі наведваннем санктуарыя ў Людзьмеры, дзе адбылася святая Імша. Пасля яны наведалі Вадавіцы, лагер у Асвенцыме, а затым прыбылі ў Чэнстахову на “Яснагорскі апэль”.

На наступны дзень адбылася Імша ў падзяку за пілігрымку і ў інтэнцыі апекі над сем’ямі і жыхарамі Ліды. Пасля наведвання санктуарыя пілігрымы вярнуліся ў Ліду.


(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.