Шэсць кандыдатаў прынята на першы год навучання ў семінарыю ў Гродне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
27.07.2015 15:25 |
27 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся экзамен для кандыдатаў на першы год навучання. Перад гэтым, 23-26 ліпеня, абітурыенты прынялі ўдзел у рэкалекцыях па распазнанні паклікання. Пытанні на экзамене датычылі Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця Паўсюднага і лакальнага Касцёла. Гэта дазваляе ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў жыццём Касцёла. Пытаннi датычылi i структуры Касцёла ў Беларусі.
Заахвочваем да малiтвы за тых, хто чуе голас Хрыста, i аб новых паклiканнях да святарства і манаскага жыцця ў Касцёле. Кс. Юрый Марціновіч
|
Фотарэпартаж |