| Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафіяльны фэст у Клюшчанах |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 29.07.2015 14:14 |
|
Парафіяне рыхтаваліся да свята з вялікім энтузіязмам і адказнасцю. Дыван з жывых кветак, які вернікі высцелілі для высокага госця, выклікаў захапленне удзельнікаў фэста, многія з якіх прыехалі з розных месцаў Беларусі і нават з-за мяжы. У гаміліі біскуп Юзаф Станеўски заахвочваў, каб з вуснаў усіх людзей гучала падзяка Пану Богу за сваіх бацькоў, якія далі дзецям жыццё і дар веры. "Сёння Касцёл і наш народ патрабуюць святых бацькаў і святых маці, якія будуць даваць прыклад хрысціянскага жыцця сваім дзецям", - сказаў біскуп. Іерарх заахвоціў заўсёды прымаць Божую волю, бо Пан найлепей ведае, што патрэбна чалавеку. Кажучы пра бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, біскуп заклікау сучасныя сем'і ў любові і вернасці Богу выхоўваць будучыя пакаленні.
Кс. Юрый Марціновіч (АлГ) |
| Фотарэпартаж |


26 ліпеня ў клюшчанскім касцёле, адным з самых аддаленых касцёлаў Гродзеншчыны, адбыўся парафіяльны фэст у гонар святога Яўхіма, бацькі Маці Божай.
для друку