| Адбыліся рэкалекцыі для міністрантаў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 04.08.2015 11:04 |
|
Хлопцы праводзілі час у малітоўным чуванні, разважаючы на тэму “Еднасць з Богам і паміж міністрантамі”. Рэкалекцыі праводзіў кс. Юрый Гурскі. У іх арганізацыі прынялі актыўны ўдзел семінарыст Яўген Варонік і старэйшыя міністранты.
Важнае месца ў жыцці міністрантаў займае святая Імша, падчас якой кожны з іх атрымлівае найбольшы дар - самога Бога - і развівае прагненне поўнай еднасці з Ім. Акрамя ўдзелу у святой Імшы, амаль кожны дзень хлопцы знаёміліся са святарамі дыяцэзіі, госці мелі магчымасць пабыць з міністрантамі, цэлебраваць святую Імшу і прамовіць для іх гамілію. Сапраўдным падарункам для ўдзельнікаў сустрэчы стаў нечаканы візіт біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, які благаславіў прысутных на плённыя рэкалекцыі.
Тыдзень адпачынку з Богам праляцеў вельмі хутка. Моц Божага адзінства вельмі з’яднала хлопцаў, якія зразумелі: ісціна – у служэнні Богу, які можа не толькі змяніць чалавека, але і ачысціць, умацаваць, надаць сэнс і глыбіню жыццю, дакрануцца да цябе, аздаравіць, даць надзею; Ён заклікае кожнага маладога чалавека абвяшчаць Евангелле ўжо сёння – абвяшчаць штодзённай працай, вучобай, адпачынкам, малітвай, сяброўствам, цярпімасцю. (AG) |
| Фотарэпартаж |


З 26 ліпеня па 1 жніўня праходзілі чарговыя рэкалекцыі для міністрантаў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе. У рэкалекцыях прынялі ўдзел 33 міністранты рознага ўзросту.
для друку