Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Смаргоні падзякавалі Богу за служэнне кс. Здзіслава Вэдэра SDB
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
04.08.2015 11:56

2 жніўня дзеці, моладзь і дарослыя парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) на Імшы дзякавалі Богу за служэнне кс. Здзіслава Вэдэра SDB. Святар працаваў у парафіі ў Смаргоні 13 гадоў, 12 з якіх быў пробашчам, а цяпер накіроўваецца на новае месца служэння.

Ксёндз Здзіслаў Вэдэр застаўся ў памяці парафіян як сціплы, мудры, далікатны, добры, пакорны чалавек, які за гэты час прынёс людзям шмат дабра і карысці, шмат змяніў і пераўтварыў – з кожным годам колькасць вернікаў павялічвалася, пабудаваў салезіянскі араторый імя св. Яна Боско, у якім ужо 10 гадоў збіраюцца дзеці і моладзь для вучобы, гульні і малітвы, заўсёды быў адкрыты на дапамогу патрабуючым, сам рабіў першы крок насустрач чалавеку. Многія парафіяне называюць яго святым святаром, з якога яны бяруць прыклад.

У гаміліі кс. Здзіслаў Вэдэр падзякаваў Богу за цудоўны час служэння ў Смаргоні, за тое, што мог быць там, убачыць прыклад сапраўднай веры людзей і меў магчымасць разам з парафіянамі ўзрастаць у святасці. Святар падзякаваў таксама мясцовым уладам і ўсім парафіянам, якія заўсёды падтрымлівалі і былі побач у цяжкія хвіліны.

Пасля Імшы было шмат жадаючых скласці асабістую падзяку свайму пастыру, бо ў кожнага свая гісторыя навяртання да Бога, у якой кс. Здзіслаў Вэдэр займае не апошняе месца.

Паводле www.sdb.by

(AG)

 

 

Фота www.sdb.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.