Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Душпастырства «Open» Гродзенскай дыяцэзіі ўдзельнічае ў Пілігрымцы даверу ў Тэзэ
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
05.08.2015 14:17

Маладыя людзі з Душпастырства студэнцкай і працуючай моладзі «Open» Гродзенскай дыяцэзіі на чале з яго кіраўніком кс. Антоніем Грэмзам прымаюць удзел у Пілігрымцы даверу, якая праходзіць у французскай вёсцы Тэзэ.

З году ў год у Тэзэ прыязджае ўсё больш і больш моладзі, у тым ліку з Беларусі, каб удзельнічаць у Пілігрымцы даверу. Пілігрымка даверу аб’ядноўвае усіх людзей у Хрысце. У гэтым годзе прыпадае 75-я гадавіна заснавання супольнасці братоў Тэзэ і 100-я ад нараджэння брата Ражэ, яе заснавальніка.

Маладыя людзі з Гродна са сваім душпастырам падчас падарожжа ў Францыю дзякуюць Пану Богу за іх прыклад сапраўднай Хрыстовай еднасці і любові, які яны нясуць сучасным хрысціянам, і моляцца аб еднасці і любові ў кожнай сям’і.

Усе ўдзельнікі Пілігрымкі даверу заахвочваюцца да таго, каб пасля вяртання з яшчэ большай свядомасцю рэалізоўваць у жыцці тое, што зразумелі з Евангелля. Гэта могуць быць простыя выразы салідарнасці і практычнай дапамогі ў сваім бліжэйшым атачэнні.

У многіх краінах моладзь рэгулярна сустракаецца на малітве са спевамі ў духу Тэзэ ў сваіх мясцовых Касцёлах. Сёння супольнасць Tэзэ аб’ядноўвае больш за сто братоў, католікаў і пратэстантаў.

Кс. Юрый Марціновіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.