Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Турнір па міні-футболе, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння св. Яна Боско, прайшоў у Смаргоні
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
14.08.2015 11:39

8 жніўня ў Смаргоні прайшоў таварыскі турнір па міні-футболе ў фармаце 5х5 “Святы ксёндз Боско. 200 гадоў за 200 хвілін”, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння святога Яна Боско.

У турніры прынялі ўдзел зборная парафіі Святога Міхала Арханёла, якая складалася з дыякана, семінарыста, салезіянаў супрацоўнікаў, моладзі і вернікаў парафіі, і зборная навучэнцаў ДВСУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа по футболе”. Кожная каманда складалася з 20 удзельнікаў, гульня сімвалічна доўжылася 200 хвілін - 2 таймы па 100 хвілін. Прыкметна, што ў складзе каманды дзіцяча-юнацкай школы было сем дзяўчат 8-10 класаў.

Турнір пачаўся святой Імшой, а затым працягнуўся ў спартыўнай зале, дзе дыякан Алег Каралёў SDB разам з салезіянамі супрацоўнікамі і прадстаўніком дзіцяча-юнацкай школы прывітаў удзельнікаў, распавеў пра святога ксяндза Боско і яго працу з моладдзю, пра араторый у Смаргоні і пажадаў добрай гульні.

Гульня скончылася з лікам 53:35 на карысць каманды парафіі Святога Міхала Арханёла, але галоўным было для ўдзельнікаў не гэта, бо ўсе яны атрымалі шмат станоўчых эмоцый ад сустрэчы і сумеснага правядзення часу пасля яе заканчэння ў араторыі за абедам і гульнямі.

Удзельнікі ўдзячныя ўсім, хто далучыўся да арганізацыі турніру, і маюць надзею, што гэта была толькі першая сумесная акцыя салезіянскага араторыя Смаргоні з дзіцяча-юнацкай школай па футболе. Гэтая думка была падтрымана ўсёй сабранай моладдзю.

Паводле www.sdb.by

(AG)

Фота www.sdb.by

 


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.