| Біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў першую Камунію дзецям у парафіях у Галынцы і Перстуні |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 21.08.2015 10:15 |
|
Паводле слоў кс. Паўла, «важна не тое, у якім месяцы прымаюць Першую святую Камунію, але гатоўнасць дзяцей у паўнаце ўдзельнічаць у святой Імшы», і такой гатоўнасці дзеці дасягнулі ў гэты дзень — ва ўспамін св. Бэрнарда. Іерарх дадаў, што, нягледзячы на пустыя пасля жніва палі, карацейшы дзень і адлятаючых птушак, што сведчыць аб пераменах і аб зборы працы людскіх рук, «мы бачым кветкі надзеі» парафій у Галынцы і Перстуні ў гэтых дзецях. Паводле слоў біскупа, іх радасць, белае адзенне, усмешкі, «поўныя надзеі і любові, спавітыя верай», «напаўняюць нас упэўненасцю, што Касцёл дынамічны і што Пан корміць нас хлебам у належны час».
(NS), (AG) |
| Фотарэпартаж |


20 жніўня ў парафіях Узвышэння Святога Крыжа ў Галынцы і Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Перстуні (Гродзенская дыяцэзія), пробашчам якіх з’яўляецца кс. Павел Гедройць, дзеці ўпершыню прыступілі да святой Камуніі.
для друку