| Біскуп Юзаф Станеўскі асвяціў крыжы для новай святыні гродзенскай парафіі |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 24.08.2015 11:46 |
|
Іерарх прыбыў у парафію па запрашэнні пробашча кс. Аляксандра Шэмета, каб асвяціць крыжы і памаліцца з вернікамі.
Звяртаючыся да парафіян, іерарх адзначыў: «Бачачы ваш запал і ахвярнасць у будаўніцтве парафіяльнага касцёла, цешачыся, што сярод вашых дамоў пачынае ўздымацца да неба прыгожы Божы дом, месца спаткання з Панам, разумеем, што гэтаму будынку патрэбны знак, Касцёлу і нам патрэбны знак, дзякуючы якому ўсё мае сэнс і на якім Хрыстус Пан перамог смерць і шатана, выразіў найбольш дасканала любоў да чалавека. Гэта знак, якому некаторыя будуць супраціўляцца, але без якога не была б бачна наша годнасць і наша прыналежнасць да Божай Сям’і – Крыж нашага Пана Езуса Хрыста».
«Крыж Хрыста, перадавай нашу веру і злучай сучаснасць з вечнасцю!» – сказаў іерарх. Парафіяне падзякавалі біскупу за супольную малітву. У сваю чаргу іерарх падзякаваў пробашчу за клопат аб будаўніцтве святыні, якая вельмі патрэбна людзям, а вернікаў заахвоціў прыкласці неабходныя сілы, каб святыня на хвалу Пана заззяла сваім бляскам. (AG) |
| Фотарэпартаж |


23 жніўня ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак) у Гродне дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі асвяціў крыжы, што будуць змешчаны на новай парафіяльнай святыні, якая будуецца.

для друку