| Pэкалекцыі руху «Святло-Жыццё» адбыліся ў Шчучыне |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 25.08.2015 12:52 |
|
Кожная ступень рэкалекцый «Аазісу» мае свой сэнс. Мэта рэкалекцый ІІ ступені — перажыванне Exodus, ці Пасхі. Як ізраэльцяне жадалі вырвацца з-пад улады фараона і пакінуць Егіпет, так удзельнікі рэкалекцый праходзілі тым шляхам, які вядзе да хрысціянскай сталасці, а святлом, асвятляючым для іх шлях, быў Хрыстус.
У праграму дня рэкалекцый уваходзілі ранішняя малітва, спеў, святая Імша, літургічная школа, біблійнае кола, разважанне над Божым словам і адарацыя. Усё гэта дазваляла сабраным з’яднацца як супольнасць. Таксама яны вучыліся яднацца з Езусам Хрыстом падчас танцаў і забаваў.
На заканчэнне рэкалекцый адбылася Агапа — значыць найвышэйшая любоў, якой адарыў Хрыстус. Гэтай любоўю ўдзельнікі дзяліліся з бліжнімі, памятаючы, што любоў, якую чалавек аддае, памнажаецца, і да гэтага заклікае Бог.
Удзельнікі рэкалекцый вельмі ўдзячныя ксяндзу Паўлу Аляскевічу і семінарысту Андрэю Скамарошку за арганізацыю гэтых духоўных практыкаванняў і суправаджэнне падчас іх, і спадзяюцца, што Слова, якое было пасеяна ў сэрцах тых, хто прымаў удзел у рэкалекцыях, будзе перамяняць іх саміх і ўвесь свет. |
| Фотарэпартаж |


У гэтым годзе рэкалекцыі руху «Святло-Жыццё» ІІ ступені праходзілі ў Шчучыне. Для ўдзельнікаў гэта быў асаблівы час спаткання з Богам.


для друку