Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкая моладзь Беларусі ўдзельнічае ў форуме моладзевых лідараў з Еўропы
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.08.2015 14:48

Моладзь душпастырства «Open» Гродзенскай дыяцэзіі прымае ўдзел у занятках для хрысціянскіх лідараў у межах падрыхтоўкі да Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Кракаве (Польшча) у 2016 г.

У форуме ўдзельнічаюць каля 150 чалавек з 8 краін Еўропы: Беларусі, Украіны, Славакіі, Літвы, Латвіі, Румыніі, Італіі і Іспаніі.

Афіцыйнае адкрыццё сустрэчы, якая будзе працягвацца да 31 жніўня, адбылося ў Мысленіцах (Польшча). Маладыя людзі пазнаёмяцца з гісторыяй Сусветнага дня моладзі і з актуальнай сітуацыяй падрыхтоўкі да сустрэчы ў Кракаве.

У межах форума ўдзельнікі наведаюць Кракаў шляхам Яна Паўла ІІ, санктуарый Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках, Кальварыю Зэбжыдоўскую, Вадавіцы і іншыя цікавыя месцы.



Мэты форума – інтэграцыя міжнародных моладзевых колаў, набліжэнне ўдзельнікам постаці Яна Паўла ІІ, стварэнне ўмоваў для будавання адносін паміж лідарамі, эфектыўнага абмену досведам, лепшая падрыхтоўка моладзевых лідараў да выканання іх місіі ў сваіх асяродках у краінах, адкуль яны прыбылі.

Кс. Юрый Марціновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.