Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэча з дзецьмі-інвалідамі і іх бацькамі на пачатку навучальнага года прайшла ў Лідзе
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
04.09.2015 12:32

1 верасня ў бальнічнай капліцы Маці Божай Люрдскай у Лідзе адбылася сустрэча капелана кс. Юрыя Бяганскага, дзяцей-інвалідаў і іх бацькоў на пачатку новага навучальнага года.

Падчас сустрэчы было вырашана, што ў капліцы будуць праходзіць урокі рэлігіі для гэтых дзяцей на працягу года і сустрэчы з іх бацькамі.

Таксама ў межах сустрэчы дзеці атрымалі падарункі. Маладая сямейная пара Вераніка і Павел Рудыя, якія прымалі шлюб у лідскім касцёле 4 ліпеня, вырашылі правесці на сваім вяселлі акцыю «Добрае сэрца», падчас якой госці замест кветак для маладых дарылі розныя падарункі для дзяцей-інвалідаў. Частку гэтых падарункаў сям'я Рудых перадала ў дзіцячае рэабілітацыйнае аддзяленне ў Лідскай бальніцы. Усе падарункі знайшлі сваіх адрасатаў.

Сустрэча прайшла ў сяброўскай і кранальнай атмасферы. Падчас яе можна было пераканацца, што ёсць людзі, якія кожны дзень чакаюць мінімальнай увагі і добрага кроку.

(AG)

 

 


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.