Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кс. Здзіслаў Вэдэр SDB правёў рэкалекцыі для навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
05.09.2015 09:08

5 верасня завяршыліся трохдзённыя рэкалекцыі для навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, якія адбываюцца на пачатку кожнага навучальнага года.

У аснове духоўных практыкаванняў, якія праводзіў новапрызначаны духоўны айцец семінарыі кс. Здзіслаў Вэдэр SDB, ляжала ўнутранае і знешняе маўчанне, якое патрэбна, каб прыняць Божае слова, а таксама паглыбіць духоўную сувязь з Богам і глыбей пазнаць саміх сябе.


Рэкалекцыяніст заахвоціў семінарыстаў выхоўваць у сабе ўменне маўчання, а таксама адкрываць сэнс засяроджання і ўнутранага спакою, каб потым дзяліцца ўласным духоўным досведам з іншымі.


Час рэкалекцый стаў для семінарыйнай супольнасці хвілінамі шчырасці з Богам, якія дапамогуць будучым святарам распазнаваць свой непаўторны жыццёвы шлях і няспынна сузіраць блізкасць Бога ў штодзённым жыцці.


Яўген Амасёнак

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.