Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У гродзенскай семінарыі прайшлі аблучыны
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
05.09.2015 15:31

У жыцці кожнага семінарыста ёсць дзень, калі тое, што схавана ў глыбіні яго сэрца, становіцца бачным для ўсіх. Гэтым доўгачаканым момантам з’яўляецца прыняцце сутаны — духоўнага адзення, якое будзе сведчыць аб прагненні чалавека верна наследаваць Хрыста ў штодзённым жыцці. 

Па традыцыі ў дзень аблучын тым семінарыстам, якія атрымаюць сутаны, «адрэзваюць» гальштукі на знак уваходу ў новы этап фармацыі да святарства

5 верасня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне падчас святой Імшы, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, навучэнцы семінарыі Павел Шэмет, Дзмітрый Малец і Тамаш Мікалайчык урачыста апранулі сутаны.


Для семінарыстаў гэта з’яўляецца выразным знакам набліжэння да будучага святарства. Напэўна, кожны з іх пасля таго, як навучыцца хадзіць па сходах (напачатку гэта будзе нялёгка), пачне з радасцю ў сэрцы распавядаць блізкім і знаёмым аб невыказнай ласцы, атрыманай ад Нябеснага Айца.


Гэты дзень стаў выключным яшчэ для аднаго члена семінарыйнай супольнасці. Студэнт 4 курса Аляксандр Жолік прыняў паслугу лектарату, каб дапамагаць святарам плённа абвяшчаць таямніцу Божай Любові, схаванай ва ўцелаўлёным Слове. Таму семінарыйная супольнасць шчыра просіць Езуса ўмацаваць яго веру, каб, перадаючы іншым Божае слова, перш за ўсё сам прымаў яго і сумленна разважаў над ім у глыбіні сэрца.

Яўген Амасёнак

фота аўтара і Бажэны Вайцяховіч

 

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.