| Вернікі з Сапоцкіна здзейснілі пілігрымку ў капліцу ў Калетах |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 07.09.2015 14:44 |
|
Капліца, якая была ўзведзена ў 1994 г., існуе пад тытулам Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі Касцёл адзначыць 8 верасня.
У капліцы Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Калетах адбылася адпустовая Імша, якую ўзначаліў кс. Юрый Марціновіч. Падчас Эўхарыстыі маліліся ў інтэнцыі ўсёй парафіі, за ўсе сем’і, каб яны былі моцныя Богам і перадавалі новым пакаленням хрысціянскія каштоўнасці.
У апошні час пілігрымкі становяцца часткай душпастырства. Вернікі сапоцкінскай парафіі ахвотна ўдзельнічаюць у сваіх парафіяльных пілігрымках два разы ў год: у Нядзелю Божай Міласэрнасці пілігрымуючы ў капліцу ў Свяцку і на свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі – у капліцу ў Калетах. Таксама яны ўдзельнічаюць у дыяцэзіяльных пілігрымках. |
| Фотарэпартаж |


Вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія) мелі чарговую нагоду для пілігрымкі. 6 верасня парафіяне, у тым ліку дзеці і моладзь, здзейснілі пешую пілігрымку ў парафіяльную капліцу ў Калетах на адпустовую ўрачыстасць.
для друку