Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У гродзенскай семінарыі прызначаны новы духоўны айцец і прэфект
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
08.09.2015 01:28

З пачаткам новага навучальнага года ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся некаторыя персанальныя змены. Новым духоўным айцом семінарыі прызначаны кс. Здзіслаў Вэдэр SDB. Таксама быў прызначаны прэфект семінарыстаў кс. Андрэй Лiшко.

Ксёндз Здзіслаў Вэдэр SDB нарадзіўся 22 студзеня 1936 г. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 3 чэрвеня 1962 г. Скончыў спецыяльныя тэалагічныя курсы ў Каталіцкім універсітэце ў Любліне (Польшча). Затым працаваў як у салезіянскіх фармацыйных асяродках, так і ў параіяльным душпастырстве. У апошні час быў пробашчам парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, дэканам Смаргонскага дэканату і біскупскім вікарыем па справах агульнага душпастырства Смаргонскага рэгіёна.

Ксёндз Андрэй Лiшко нарадзіўся 8 лістапада 1984 г. Паходзіць з парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча 30 мая 2009 г. у катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Вывучаў катэхетыку ў місіянерскай філасофска-тэалагічнай Вышэйшай школе салезіян св. Аўгустына ў Германіі.

(JM)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.