| Парафія ў Зарачанцы адзначыла адпустовую ўрачыстасць |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 14.09.2015 11:56 |
|
У гаміліі святар зазначыў, што культ Найсвяцейшай Маці ўжо шмат стагоддзяў існуе на беларускіх землях, а ў зарачанскай парафіі ў апошні час вернікі з вялікай стараннасцю і пашанай удзельнічаюць у фацімскіх набажэнствах.
Гэтыя набажэнствы праходзяць з мая па кастрычнік кожны 13-ы дзень месяца і нагадваюць пра аб’яўленні Маці Божай у Фаціме. Ксёндз Раман Рачко зазначыў, што Марыя для кожнага чалавека з’яўляецца «прытулкам грэшнікаў», «позіркам свабоды і вопытам жыцця ў Божай ласцы». «Кожны чалавек павінен мець у сабе столькі пакоры, каб ударыць сябе ў грудзі і стаць перад Богам, які багаты міласэрнасцю», — дадаў святар. У дзень адпусту прайшло таксама фацімскае набажэнства. Вернікі маліліся Ружанец аб вырашэнні ўсіх цяжкіх спраў у сваіх сем’ях і ў Касцёле, а таксама прайшлі з фігурай Маці Божай Фацімскай у працэсіі.
Кс. Юрый Марціновіч
|
| Фотарэпартаж |


13 верасня парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы адзначыла адпустовую ўрачыстасць. На малітве ў гэты дзень сабралася шмат парафіян і гасцей парафіі. Урачыстую адпустовую Імшу ўзначаліў рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Раман Рачко.
для друку