| Рэкалекцыі для катэхетаў адбыліся ў Шчучыне |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 23.09.2015 10:18 |
|
Настаяцель супольнасці піяраў а. Вітальд Пяцельчыц SP гасцінна прапанаваў для гэтай мэты памяшканне Калегіума піяраў, што ўжо становіцца добрай традыцыяй і нагадвае па сваёй эмацыйнасці сустрэчу старых сяброў.
Рэкалекцыі правёў а. Ян Асіповіч SP, які з’яўляецца не толькі кваліфікаваным спецыялістам па працы з дзецьмі і моладдзю, педагогам па другой адукацыі (як і ўсе святары ордэна піяраў), але і чалавекам, які з радасцю і гарачым сэрцам дзеліцца сваім вопытам і ведамі з іншымі людзьмі, якія ўступілі на шлях катэхізацыі і евангелізацыі. Таму рэкалекцыі былі напоўнены не толькі тэматычнымі рэфератамі, але і ажыўленымі гутаркамі, пытаннямі і адказамі, спевамі пад гітару ля вогнішча.
|


Пачаўся новы навучальны год, і прыйшла неабходнасць сустрэчы катэхетаў і слухачоў катэхетычных курсаў Гродзенскай дыяцэзіі. У сувязі з гэтым Аддзел адукацыі і выхавання Гродзенскай курыі, які ўзначальвае а. д-р Андрэй Шчупал CSsR, арганізаваў рэкалекцыі ў Шчучыне.

для друку