Семінарыя ў Гродне адзначыла свята свв. арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
30.09.2015 11:56 |
Падчас Эўхарыстыі была асвечана і размешчана ў алтары фігурка святога арханёла Міхала са знакамітага месца Монтэ Сант-Анджэла, якое семінарыйная супольнасць змагла наведаць у гэтым годзе.
«Усёй семінарыйнай сям’ёй звяртаемся да цябе, наш ахоўнік, каб натхніў нас быць сучаснымі Міхаламі, каб мы мужна баранілі веру і дапамагалі іншым перамагаць зло, каб не сумняваліся ў Божай дабрыні і Яго ласцы, каб заўсёды ўслед за арханёлам паўтаралі словы “Хто ж як Бог” і каб сваім жыццём пастаянна пацвярджалі праўду, што вышэй за Бога няма нікога і нічога», — з гэтай просьбай семінарыйная супольнасць звяртаецца да нябеснага апекуна семінарыі. (AG) |
Фотарэпартаж |