Міністранты піярскай парафіі са Шчучына наведалі пагранзаставу імя Сівачова |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
01.10.2015 16:53 |
Літургічная служба алтара парафіі ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) здзейсніла сваю першую інтэграцыйную вандроўку з нагоды пачатку новага навучальнага года. Галоўнай мэтай экскурсіі стала дзяржаўная мяжа Беларусі, а дакладней мястэчка для пагранзаставы імя А.Н.Сівачова.
Міністранты мелі магчымасць падчас экскурсіі даведацца пра гісторыю мястэчка, пабачыць умовы, у якіх жывуць салдаты, а таксама тое, як яны трэніруюць гадаванцаў заставы для затрымання асобаў, якія хочуць нелегальна перасекчы мяжу.
Таксама міністранты ўбачылі партызанскі лагер недалёка ад Гродна і наведалі агратурыстычны комплекс «Гродзенскі маёнтак "Каробчыцы"», дзе пакаталіся на дыліжансе.
У межах экскурсіі быў час і на малітву ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Капцёўцы. З гісторыяй парафіі міністрантаў пазнаёміў яе пробашч кс. Міхал Ластоўскі. У касцёле знаходзіцца копія абраза Маці Божай Чэнстахоўскай, і штогод да Найсвяцейшай Панны Марыі праводзяцца пілігрымкі, далучыцца да якіх пробашч прапанаваў таксама шчучынскім міністрантам.
А. Віталій Слука SP, (AG)
|
Фотарэпартаж |